Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнсацыя: знойдзена каля 100 невядомых працаў Караваджа


Карціна Караваджа "Юдзіт, якая забівае Алафэрна"
Карціна Караваджа "Юдзіт, якая забівае Алафэрна"

Каля сотні раней невядомых малюнкаў і карцін вялікага мастака Адраджэньня Мікельанджэла Мэрызі, па мянушцы Караваджа, выяўленыя ў замку Сфорца ў Міляне.

Аб сэнсацыйнай знаходцы абвясьцілі два італьянскія дасьледчыкі Маўрыцыа Бэрнардэлі Куруз і Адрыяна Канконі Фэдрыголі, якія на працягу двух гадоў вывучалі архівы і фонды.

Усяго выяўленыя 1378 працаў вучняў студыі Сымонэ Пэтэрцана, якую з 1584 па 1588 ва ўзросьце да 18 гадоў наведваў малады Караваджа. Дзякуючы падрабязнаму аналізу каля сотні гэтых работ, на думку дасьледчыкаў, належаць Караваджа. Іх агульны кошт можа дасягаць, паводле спэцыялістаў, 700 мільёнаў эўра — па сем мільёнаў за кожны накід і малюнак.

«Гэта сапраўдная рэвалюцыя ў падыходзе да вывучэньня творчасьці Караваджа», — сьцьвярджаюць навукоўцы, якія падрыхтавалі да выхаду дзьве электронныя кнігі, у якіх сабраны вынікі іх пошукаў.

На думку Бэрнардэлі Куруз і Адрыяна Фэдрыголі, гэтыя работы, многія зь якіх прадстаўляюць вучнёўскія накіды, дапамогуць раскрыць сакрэты майстэрства Караваджа, вынаходніка «камэры абскуры». Таленавіты вучань маэстра Пэтэрцана (які, у сваю чаргу, жывапісу вучыўся ў Вэнэцыі ў Тыцыяна) так і не завяршыў навучаньне.

Мастак пражыў нядоўгае жыцьцё — 38 гадоў (1571-1610). Яно было ў яго бурлівае і небясьпечнае. Некалькі разоў ён быў паранены, быў асуджаны да сьмерці ў Рыме, адкуль уцёк. Працаваў на Мальце, быў рыцарам Мальтыйскага ордэну, пасьля быў асуджаны і там, у выніку чаго ратаваўся ўцёкамі і адтуль. Усюды, дзе ён працаваў, засталіся росьпісы ў цэрквах. Да нашага часу дайшлі толькі каля 90 яго вядомых працаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG