Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША: Расея і Кітай павінны «заплаціць цану» за падтрымку Асада


Дзяржсакратар ЗША Гілары Клінтан сёньня ў Парыжы заклікала ААН прыняць рэзалюцыю, якая накладала б санкцыі на прэзыдэнта Сырыі Башара Асада і ягоных бліжэйшых супрацоўнікаў.

Кіраўніца замежнай палітыкі ЗША таксама зьвярнулася да сусьветнай грамадзкасьці з заклікам даць зразумець Расеі і Кітаю, што яны «заплацяць цану», калі надалей будуць блякаваць рэзалюцыю па сырыйскім канфлікце ў Радзе Бясьпекі ААН.

«Скажу вам зусім шчыра: я ня думаю, што Расея і Кітай лічаць, што яны ўвогуле заплацяць нейкую цану — увогуле што-колечы — за падтрымку рэжыму Асада. Зьмяніць гэта можна адзіным шляхам — калі кожная дзяржава, якая тут прадстаўленая, наўпрост і неадкладна дасьць зразумець, што Расея і Кітай заплацяць цану за тое, што яны блякуюць прагрэс. Гэтага нельга далей цярпець».

Гілары Клінтан выступала ў Парыжы на гэтак званай сустрэчы «сяброў Сырыі», у якой удзельнічаюць прадстаўнікі больш чым 100 дзяржаваў сьвету. Пазыцыю ЗША ў справе ўнутранага канфлікту ў Сырыі падтрымліваюць Вялікабрытанія і Францыя. Расея і Кітай, якія таксама маюць права вета ў Радзе Бясьпекі ААН, байкатавалі гэтую сустрэчу.
XS
SM
MD
LG