Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тацяна Козік: калі сям’я дыхае адным паветрам, гэта найвялікшае шчасьце


Тацяна Козік — мастачка, мадэльер адзеньня.

Нарадзілася ў мястэчку Хоцімск на Магілёўшчыне.

Скончыла Рэспубліканскую школу-інтэрнат па выяўленчым мастацтве і музыцы імя Івана Ахрэмчыка і Віцебскі тэхналягічны інстытут лёгкай прамысловасьці (аддзяленьне «мастацкае аздабленьне і мадэляваньне вырабаў тэкстыльнай і лёгкай прамысловасьці»).

Малюе акварэлі, жывапісныя палотны, робіць росьпісы на тканіне, тчэ габэлены, стварае мастацкія мадэлі жаночага адзеньня зь лёну.

Удзельніца калектыўных і пэрсанальных выставаў у Беларусі і за мяжой.
Яе творы ёсьць у музэях і прыватных калекцыях Полацку, Наваполацку, Менску, шмат якіх замежных галерэяў.

З архіву «Свабоды»
2007 год. Тацяна Козік: «Я веру ў любоў, якую прынесьлі нам на крылах птушкі»

Архіў праекту

XS
SM
MD
LG