Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінабароны не камэнтуе факт пралёту швэдзкага самалёта над Беларусьсю


Прэсавая служба Міністэрства абароны Беларусі пакуль не камэнтуе той факт, што пралёт над Беларусьсю швэдзкага самалёта пацьвердзілі самі арганізатары палёту, а літоўскія адмысловыя службы пацьвердзілі парушэньне паветранай мяжы зь Беларусьсю з боку Літвы 4 ліпеня.

«Пакуль кіраўніцтва на спэцмерапрыемстве. Будуць пасьля 13 гадзіны», — паведамілі карэспандэнту «Свабоды» ў прэсавай службе Мінабароны.

На сайце міністэрства паведамляецца, што вядзецца праверка інфармацыі пра пралёт замежнага самалёту. «Дасьледуючы прадстаўленыя фота і відэаматэрыялы, экспэрты выявілі грубую работу з ужываньнем элемэнтаў візуальнай фальсыфікацыі, што сьведчыць аб відавочна правакацыйным характары пададзенай інфармацыі», — сказана ў паведамленьні прэсавай службы ад 5 ліпеня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG