Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гулак пра прызначэньне спэцдакладчыка ААН: «Такія рашэньні прымаюцца ня так часта»


Алег Гулак

Алег Гулак

Старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак кажа, што рашэньне Рады па правах чалавека ААН, якая прагаласавала за спэцдакладчыка па Беларусі, мае дзьве адметныя рысы:

«З аднаго боку, гэта вельмі важнае рашэньне. Такія рашэньні ўвогуле прымаюцца ня так часта. І гэтая рэзалюцыя ААН — яскравая прыкмета таго, што сытуацыя ў Беларусі па-ранейшаму складаная, і яна не паляпшаецца. А гэта выклікае заклапочанасьць і ў беларускім грамадзтве, і ў міжнароднай супольнасьці.

А з другога боку, цяжка спадзявацца на эфэкт такога міжнароднага мэханізму. Ён безумоўна даў бы свой плён і даволі хутка, калі б у гэтым былі зацікаўленыя беларускія ўлады. Аднак з таго, што мы бачым сёньня, узьнікае сумнеў, што дакладчык па Беларусі зможа наладзіць шчыльнае супрацоўніцтва зь дзяржаўнымі структурамі, зь беларускімі уладамі.

У нас ужо ёсьць досьвед таго, як Беларусь не прызнавала спэцдакладчыка, адмаўлялася ад працы зь ім, цьвердзіла, што гэта палітызаваны падыход і г.д. Гэта сумна. І гэта пазбаўляе мяне веры ў сур’ёзныя пэрспэктывы сёньняшняга рашэньня».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG