Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея не зьбіраецца даваць прытулку Асаду


Кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў зьняпраўдзіў інфармацыю аб тым, што Расея нібыта мае намер прыняць на сваёй тэрыторыі сырыйскага лідэра Башара Асада, паведамляе Інтэрфакс.

«Я быў нямала зьдзіўлены, калі падчас нядаўніх кантактаў з замежнымі калегамі мы абмяркоўвалі сірыйскую тэму, і я пачуў ад іх, што яны перакананыя, што мы яго (Башара Асада) сабе забярэм і тым самым вырашым усе праблемы сырыйскага народу. Гэта альбо нядобрасумленная спроба ўвесьці ў зман сур’ёзных людзей, якія займаюцца замежнай палітыкай, альбо проста неразуменьне таго, што адбываецца, якая пазыцыя Расіі», — сказаў С.Лаўроў на прэсавай канфэрэнцыі па выніках перамоў са сваім нямецкім калегам Гідам Вэстэрвэле.

С.Лаўроў распавёў, што 1 чэрвеня, калі прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін быў у Бэрліне, нямецкія калегі выказалі меркаваньне, што «было б нядрэнна, калі б Расея дала прытулак Башару Асаду».

«Наш бок успрыняў гэта як жарт. Таму адказалі таксама жартам: „Лепш ужо вы, немцы, забярыце сабе спадара Асада, калі ён захоча некуды зьехаць“. І я думаў, што гэтай жартаўлівай нотай усё і абмяжуецца, скончыцца», — сказаў С.Лаўроў.
XS
SM
MD
LG