Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі пераразьлікі працоўных пэнсій будуць праведзены 1 жніўня і 1 лістапада. Пра гэта на пасяджэньні Нацыянальнай Рады ў працоўных і сацыяльных пытаньнях паведаміла міністарка працы і сацыяльнай абароны Беларусі Марыяна Шчоткіна.

«У адпаведнасьці зь беларускім заканадаўствам, у бягучым годзе будзе выраблена 4 пераразьліку пэнсій. Чарговыя пераразьлікі нас чакаюць зь 1 жніўня і зь 1 лістапада», — сказала М. Шчоткіна.

Яна адзначыла, што «чым вышэй будзе заработная плата, тым вышэй будуць пэнсіі». Міністарка дадала, што дадзеныя па статыстыцы за 5 месяцаў сёлета сьведчаць аб тым, што ў Беларусі тэмпы росту прадукцыйнасьці працы перавышаюць тэмпы росту заработнай платы.

М. Шчоткіна выказалася за пашырэньне прымяненьня гнуткай сыстэм аплаты працы на прадпрыемствах і ў арганізацыях. «Мэта адна — павышэньне эфэктыўнасьці вытворчасьці ўвязаць з ростам заработнай платы», — патлумачыла яна. У той жа час міністарка зьвярнула ўвагу на тое, што прадпрыемствы павінны накіроўваць адлічэньні з прыбытку ня толькі на фарміраваньне абаротных сродкаў і мадэрнізацыю вытворчасьці, але і на павышэньне заработнай платы.

«Мы павінны зрабіць так, каб балянс цэн і заробкаў быў нармальным і дабрабыт грамадзян не зьніжалася», — сказала міністар. Між тым, паводле яе слоў, калі прааналізаваць дадзеныя статыстыкі па маламаёмасным сэм’ям, то становіцца відавочным, што ў асноўным гэта сэм’і, дзе ёсьць непаўналетнія дзеці. У сувязі з гэтым М. Шчоткіна адзначыла, што такой катэгорыі сэм’яў варта надаць асаблівую увагу. «Не павінна быць так, каб выхоўваць дзяцей было для грамадзян непад’ёмным», — сказаў міністар.

Пра гэта інфармуе агенцтва «Інтэрфакс-Захад».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG