Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вінцук Вячорка: «Майстроўня» ўзьнікла ў самыя змрочныя часы брэжнявізму


Вінцук Вячорка

Вінцук Вячорка

У Менску 5 і 6 ліпеня пройдуць прэзэнтацыі новай кнігі Бібліятэкі Свабоды «Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду» — пра першае публічнае аб’яднаньне моладзі новага часу (1980).

Сваё меркаваньне пра новае выданьне выказвае рэдактар кнігі Вінцук Вячорка:

«Найперш гэта спроба сабраць уражаньні людзей: эмоцыі, пачуцьці, успаміны тых, на каго «Майстроўня» зрабіла вялікі, а магчыма, і вызначальны ўплыў пры выбары беларускай пазыцыі. І ў гэтым сэнсе і для ўдзельнікаў працэсу, і для маладзейшых пакаленьняў зьяўленьне гэтай кнігі будзе падзеяй.

Асабліва спадзяюся, што яе прачытае цяперашняя моладзь, якая расьце ў задушлівай таталітарна-аўтарытарнай атмасфэры, і таксама натхніцца. Бо тады атмасфэра была ня лепшая. Нагадаю, што «Майстроўня ўзьнікла не як дзіця „перастройкі“, а значна раней — у самыя змрочныя часы брэжнявізму».
XS
SM
MD
LG