Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каб патрапіць у карцэр, у магілёўскай турме № 4 трэба дачакацца «чаргі»


Аб гэтым паведаміў Мікола Статкевіч сваёй жонцы падчас тэлефоннай размовы з жонкай.

Сёньня раніцай кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году Мікола Статкевіч патэлефанаваў сваёй жонцы Марыне Адамовіч з турмы. Гэта — чацьвёртае тэлефанаваньне за апошнія паўгода, — паведаміла спадарыня Адамовіч.

«Мікалай сказаў, што пакуль знаходзіцца ў камэры СІЗА, як звычайна, бо ня вызваліўся карцэр, у якім ён павінен „адбываць“ 10 сутак. Ён прасіў мяне не хвалявацца за яго, бо нічога новага для яго тут няма, ня першы раз. Як заўсёды, быў бадзёры, упэўнены ў сабе. Яшчэ ўзгадаў пра прашэньне і папрасіў у мяне прабачэньня...», — пераказала Марына словы мужа.

Пра гэта піша сайт Міколы Статкевіча.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG