Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Майстроўня — аватар свабоды

  • Аляксандар Лукашук

Прадмова дырэктара Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандра Лукашука да кнігі Сяргея Дубаўца «Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду».





Аватар М



Майстроўня дала аватар свабоды, які цяпер заўсёды будзе на мапе Беларусі, разам з выспай філяматаў і філярэтаў, вулканам паўстаньня Каліноўскага,
морам Нашай Нівы, гарамі БНР, далінамі Грамады і ТБШ, крыніцамі Саюзу беларускіх патрыётаў, садамі мастакоў, музыкаў і паэтаў, якія вырасталі ў нежывых, як на Месяцы, пустынях русіфікацыі і дэспатыі ды ператваралі мёртвы ляндшафт у родны кут.





Майстроўня стала аватарам пакаленьня:

М — мова

А — айчына

Й — вырай

С — сьвята

Т — талака

Р — цьвёрдасьць

О — націск

Ў — адметнасьць

Н — наша

Я — мы

Майстроўня была аватарам, увасабленьнем на зямлі звычайнага цуду.

А рэшта — проста гісторыя.
XS
SM
MD
LG