Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦВК павінна даць адказ на прапановы Вуса


Дзьмітрый Вус
Дзьмітрый Вус

ЦВК на сваім паседжаньні 5 ліпеня павінна выказаць сваё стаўленьне да прапановаў былога кандыдата на прэзыдэната палітвязьня Дзмітрыя Вуса ў справе зьмены выбарчага заканадаўства.

Дзьмітры Вус і яго прыхільнікі хочуць скарыстацца правам заканадаўчай ініцыятывы грамадзянаў і зьмяніць некаторыя нормы Выбарчага кодэксу.

Для гэтага трэба сабраць ня меней за 50 тысяч подпісаў выбарцаў. Гэтым і зоймецца ініцыятыўная група, якую спадар Вус ужо стварыў. Але безь яе рэгістрацыі ў ЦВК і адпаведнага дазволу пачынаць працу нельга.

Асноўныя зьмены, якія прапануе ініцыятыўная група:

  • кандыдаты ў прэзыдэнты і дэпутаты павінны атрымаць права ўключэньня сваіх прадстаўнікоў ва ўчастковыя выбарчыя камісіі;
  • павінен быць асобны падлік галасоў па кожным кандыдаце, бюлетэні павінны раскладацца па асобных стосах, а перад гэтым паказвацца ўсім сябрам камісіі і назіральнікам;
  • сябры камісій ад кандыдатаў маюць права паставіць на адваротным баку бюлетэня свае подпісы, каб улады не маглі ўкідаць у скрыні дадатковыя бюлетэні.


На сваім паседжаньні ЦВК таксама плянуе разгледідзь 5 пытаньняў, датычных выбараў ў Палату прадстаўнікоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG