Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У інтэрнэце зьявіліся відэа, на якіх зь невядомага самалёту скідваюцца нейкія рэчы. Адзін фрагмэнт відэа зьняты ў кабіне пілёта, на другім, дзе самалёт бачна ў небе, — можна пазнаць горад Івянец Менскай вобласьці.

Раніцай 4 ліпеня швэдзкае выданьне The Local паведаміла, што грамадзяне гэтай краіны скінулі на Менск амаль тысячу цацак са словамі падтрымкі дэмакратыі і свабоды ў Беларусі.

Пілёты сьцвярджалі, што раніцай яны скінулі цацкі таксама і ў раёне рэзыдэнцыі Аляксандра Лукашэнкі.

Удзельнікі акцыі кажуць, што праніклі ў паветраную прастору з боку Літвы, кажуць, што ляцелі на малой вышыні — магчыма, таму іх не засеклі радары.

Пазьней Міністэрства абароны Беларусі абвергла інфармацыю пра парушэньне паветраных межаў Беларусі.

Літоўскія вайскоўцы таксама праводзяць расьследваньне, ці вылятаў зь Літвы ў бок Беларусі самалёт, якім мог бы кіраваць грамадзянін Швэцыі.
«Мы высвятляем, ці мог мець месца якой-небудзь інцыдэнт, звязаны з парушэннем правіл арганізацыі палёту», — сказаў BNS прэсавы сакратар камандаваньня Скомантас Повіленіс.

Тым часам у інтэрнэце (на YouTube і сайце швэдзкай газэты Aftonbladet) зьявіліся відэаролікі. Спраўдзіць, ці сапраўдыя гэта здымкі, пакуль няма магчымасьці.


<br />


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG