Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёлета ў Горках пройдуць «Дажынкі». Падрыхтоўка да іх ідзе поўным ходам ад зімы. Райцэнтар — спрэс адна будаўнічая пляцоўка. Асноўны від транспарту тут — цяжкая будаўнічая тэхніка з грузавікамі, якія ўздымаюць за сабой аблокі пылу.

Цэнтральную частку гораду больш-менш ужо ўпарадкавалі. З цэнтральнай плошчы Горак прыбралі помнік Леніну. Цяпер яна застаўленая будаўнічым матэрыялам. Раённая дошка гонару, пакуль вядзецца падрыхтоўка да Дажынак, засталася без герояў гаспадараньня.

Раённая гасьцініца раней звалася матэлем. Пасьля рэканструкцыі — стала гасьцініцай. Беларускай назьве не хапіла месца.

Бліжэй да гарадзкой пэрыфэрыі — працы непачаты край. Ходнікаў няма, дарогі да ладу не даведзеныя. Жыхары перасоўваюцца хто як можа.

Асноўныя працы — рамонт фасадаў і дахаў жылых дамоў. У дварах зваленыя будаўнічыя матэрыялы й друз. На некаторых вуліцах ажыўленай працы не відаць.

Абяцаюць, што першым здадзеным аб’ектам «Дажынак» стане лядовы палац. Звонку ён выглядае дабудаваным. Другім паводле значнасьці лічыцца амфітэатар, дзе адбудуцца асноўныя мерапрыемствы «Дажынак». Над яго ўзьвядзеньнем амаль кругласутачна працуюць некалькі будаўнічых арганізацыяў з усяе Беларусі.

У самай ажыўленай частцы Горак да ладу прыводзяць парк дзіцячых атракцыёнаў. Сёлета дзіцячыя забавы не працавалі ні дня. Цяпер там разруха.

Жыхары Горак з сумам жартуюць, што ўся прыгажосьць падрыхтоўкі гораду да Дажынак — у тым, што некалі яна завершыцца.
Ходнікаў няма, дарогі да ладу не даведзеныя. Жыхары перасоўваюцца хто як можа.

Ходнікаў няма, дарогі да ладу не даведзеныя. Жыхары перасоўваюцца хто як можа.

Цэнтральная плошча Горак — бязь Леніна, ператвораная ў склад будаўнічых матэрыялаў.

Цэнтральная плошча Горак — бязь Леніна, ператвораная ў склад будаўнічых матэрыялаў.

Раённая дошка гонару, пакуль вядзецца падрыхтоўка да «Дажынак», засталася без герояў гаспадараньня.

Раённая дошка гонару, пакуль вядзецца падрыхтоўка да «Дажынак», засталася без герояў гаспадараньня.

Раённая гасьцініца раней звалася матэлем. Пасьля рэканструкцыі — стала гасьцініцай. Беларускай назьве не хапіла месца.

Раённая гасьцініца раней звалася матэлем. Пасьля рэканструкцыі — стала гасьцініцай. Беларускай назьве не хапіла месца.

У дварах зваленыя будаўнічыя матэрыялы й друз. На некаторых вуліцах ажыўленай працы не назіраецца.

У дварах зваленыя будаўнічыя матэрыялы й друз. На некаторых вуліцах ажыўленай працы не назіраецца.

Абяцаюць, што першым здадзеным аб’ектам «Дажынак» стане лядовы палац.

Абяцаюць, што першым здадзеным аб’ектам «Дажынак» стане лядовы палац.

Над узьвядзеньнем амфітэатру працуюць амаль кругласутачна некалькі будаўнічых арганізацыяў з усяе Беларусі.

Над узьвядзеньнем амфітэатру працуюць амаль кругласутачна некалькі будаўнічых арганізацыяў з усяе Беларусі.

Сёлета парк дзіцячых забаў не працаваў ані дня.

Сёлета парк дзіцячых забаў не працаваў ані дня.

XS
SM
MD
LG