Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каталіцкія СМІ — у нагу з часам


Пры канцы жніўня ў Горадні адбудзецца Першы кангрэс каталіцкіх СМІ ў Беларусі.

Пра гэта паведамляе сайт рыма-каталіцкага касьцёлу ў Беларусі. Сымпозіюм, заплянаваны на 24-26 жніўня, пройдзе пад дэвізам «Інтэрнэт, радыё, прэса, тэлебачаньне: католікі — мы тут ёсць!».

Удзел у ім возьмуць прадстаўнікі беларускай каталіцкай прэсы, інтэрнэт-сайтаў, блогеры, асобы, якія супрацоўнічаюць з радыё і тэлебачаньнем, а таксама журналісты-католікі, якія працуюць у сьвецкіх СМІ.

У праграме кангрэсу — майстар-клясы, дыскусіі, круглыя сталы і канфэрэнцыі, якія правядуць аўтарытэтныя асобы.

Форум пройдзе ў будынку гарадзенскай Вышэйшай духоўнай сэмінарыі. Удзел у кангрэсе бясплатны.
XS
SM
MD
LG