Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапарлямэнт заваліў ACTA


Эўрапейскі парлямэнт пераважнай бальшынёй галасоў адмовіўся ратыфікаваць глябальную дамову, накіраваную супраць інтэрнэт-пірацтва. Законапраект падтрымалі толькі 39 дэпутатаў, супраць выказаліся 478, 165 - устрымаліся.

Крытыкі згаданага пагадненьня спасылаюцца на фармулёўкі пагадненьня, якія даюць занадта шырокую прастору для трактаваньня і, адпаведна, могуць быць выкарыстаныя ўладамі некаторых краін для абмежаваньня свабоды слова ў інтэрнэце.

Міжнароднае пагадненьне па барацьбе з кантрафактнай прадукцыяй (ACTA) сёлета ў студзені падпісалі 22 з 27 краін Эўразьвязу, а таксама шэраг іншых краін - у тым ліку - ЗША і Японія.

Дакумэнт, аднак, яшчэ нідзе ня быў ратыфікаваны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG