Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтара кліпа «Давай, дасвіданія» вінавацяць у шпіянажы


Хілал Мамадаў
Хілал Мамадаў

У Азербайджане праваабаронцу Хілалу Мамaдаву - галоўнаму рэдактару газэты "Голас талыша», якая выдаецца на талыскай мове - выстаўленыя новыя абвінавачаньні.

Мамaдаў быў арыштаваны 21 чэрвеня паводле абвінавачаньня ў незаконным захоўваньні наркотыкаў. Цяпер сьледзтва інкрымінуе яму яшчэ і шпіянаж на карысьць Ірану, а таксама прапаганду міжнацыянальнай нянавісьці і варожасьці.

Паплечнікі Мамaдава лічаць, што яго перасьледуюць за актыўную грамадзянскую пазыцыю.

Пасьля арышту Мамaдаў праз адвакатаў распаўсюдзіў свой зварот да грамадзян Азербайджану. Мамедаў заявіў, што яго перасьледуюць за камэнтары ў Інтэрнэце. У прыватнасьці, ён напісаў, што разьмешчаны ім у YouTube ролік «Давай, да свіданія» пра азербайджанскі музычны фальклёр «Мейхану» больш праславіў Азербайджан, чым конкурс «Эўрабачанне», на які ўлады выдаткавалі амаль мільярд даляраў.

Ролік «Давай, да свіданія» быў інтэрпрэтаваны некаторымі як заклік да аўтарытарных правіцеляў пакінуць ўладу, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода Фарыд Арыфаглу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG