Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 5 ліпеня: Вус у ЦВК, Азаранка ў паўфінале Ўімблдану


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:

Па ўсёй краіне сонечна, без ападкаў, тэмпэратура +24...+29
У БЕЛАРУСІ І Ў СЬВЕЦЕ

Менск, У цэнтарвыбаркаме адбудзецца пасяджэньне, на якім у тым ліку будзе разгледжанае пытаньне аб зьмене выбарчага заканадаўства. На пасяджэньне запрошаны ініцыятар ўнясеньня паправак у Выбарчы кодэкс, экс-кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 года Дзьмітры Вус. Пачатак у 11.30.

Менск, у Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёганэса Раў (пр. Газэты «Праўда», 11) пачнецца трэці Фэстываль беларускамоўнай рэклямы і камунікацыі AD.NAK! Пачатак у 17.00.

Лёндан, у паўфінале Ўімблданскага турніру беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка сустрэнецца з амэрыканкай Сэрэнай Уільямс, якая займае 6-е месца ў сусьветным рэйтынгу.

Манака, пачатак сэсіі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, на якой будзе разглядацца рэзалюцыі па Беларусі

Паважаныя слухачы! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

1772 — Расея, Аўстрыя і Прусія заключылі ў Пецярбургу трактат пра падзел Рэчы Паспалітай (Першы падзел)

1938 — У Магілёве заснаваны Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (пераведзены ў Менск у лістападзе 1963 г.)

2001 — У Менску пачаўся Трэці зьезд беларусаў сьвету

У гэта дзень памерлі:

1938 — Юры Лістапад, беларускі палітычны дзеяч, публіцыст
1995 — Барыс Сачанка, пісьменьнік, публіцыст
1997 — Васіль Вітка, дзіцячы пісьменьнік
2005 — Яўген Ціхановіч, беларускі мастак

Ёсьць нагоды

Чэхія — Дзень Кірыла і Мэтода

Альжыр, Вэнэсуэла — Дзень незалежнасьці
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

Дух партый, смуты і забурэньняў, якімі на працягу ўжо многіх гадоў турбуецца каралеўства Польскае... узбуджаюць справядлівыя асьцярогі да таго, што можа наступіць распад дзяржавы, што інтарэсы суседзяў Польшчы будуць парушаныя, парушаная будзе добрая згода, якая ўсталявалася паміж імі, і ўзбуджаная будзе ўсеагульная вайна ... Тым часам дзяржавы, суседнія з Польскай Рэччу Паспалітай, маючы ў дачыненьнні да яе патрабаваньні і правы нагэтулькі ж старажытныя, як і законныя, задавальненьня якіх яны ніколі не маглі атрымаць, рызыкуюць страціць гэтыя правы незваротна, калі яны не ўжывуць захадаў да іх гарантаваньня і не прывядуць іх самі ў выкананьне, сукупна з аднаўленьнем спакою і парадку ва ўнутраных справах Рэчы Паспалітай, вызначыўшы яе палітычны лад, больш згодны з інтарэсамі яе суседзяў.

Зь Пецярбурскай Канвэнцыі паміж Расеяй і Аўстрыяй аб першым падзеле Рэчы Паспалітай
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

Андрэй Пачобут на волі

Белтэлерадыёкампанія зноў выйграла ў «Народнай Волі»

Някляеў у пракуратуры пацьвердзіў факт катаваньняў у КДБ

В. Кебіч: «Беларускі „эканамічны цуд“ не адбыўся»

За пяць месяцаў 2011 году кошты ў Беларусі вырасьлі на 25,4%
XS
SM
MD
LG