Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Слонімскую актывістку БХД абклалі штрафамі


Актывістку стваранай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Вольгу Пансевіч са Слоніма чарговым разам аштрафавалі.

4 ліпеня ў раённым цэнтры адбыўся суд над апазыцыянэркай, які абавязаў яе выплаціць 2 мільёны 400 тысяч рублёў — 300 даляраў у эквіваленце.

У офісе БХД удакладнілі, што Вольгу Пансевіч затрымалі позна ўвечары 3 ліпеня ля слонімскага райвыканкаму. Яе абвінавацілі ў «непадпарадкаваньні патрабаваньням міліцыі».

Гэта ўжо ня першы канфлікт актывісткі БХД зь мясцовымі сілавікамі. 21 красавіка Вольгу Пансевіч міліцыянты затрымалі і зьбілі, а 12 чэрвеня яе на дадатак яшчэ аштрафавалі на 2 мільёны 500 тысяч рублёў за ўсё тое ж «непадпарадкаваньне».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG