Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі экспэрт Яўген Марозаў, аўтар кнігі «Сеткавы падман: цёмны бок інтэрнэт-свабоды», у  інтэрвію --> http://www.fr-online.de/medien/evgeny-morozov--warum-das-internet-die-welt-nicht-rettet-,1473342,16529208.html Frankfurter Rundschau распавёў аб вопыце працы ў няўрадавай арганізацыі.

Паводле яго слоў, ён тры гады езьдзіў па Сярэдняй Азіі, Каўказе і Беларусі, сустракаўся зь сеткавымі актывістамі, блогерамі і апазыцыйнымі палітыкамі, агітаваў іх за «новыя СМІ», паказваў, як выкарыстоўваць блогі, сацыяльныя сеткі і Вікіпедыю ва ўсіх яе варыянтах для выкрыцьця злоўжываньняў у іх краінах. Аднак, замест таго каб выбудаваць у «новых СМІ» ўстойлівыя падпольныя структуры, гэтая тактыка іх разбурыла. Па словах экспэрта, урады адпаведных краін апынуліся «ня толькі больш спрытнымі, але і хітрэйшымі» за мэдыяактывістаў і «вельмі хутка пачалі весьці ў інтэрнэце сачэньне, цэнзуру і прапаганду».

Марозаў мяркуе, што для падтрымкі незалежных апазыцыйных груп у інтэрнэце было б важней прадухіліць продаж аўтарытарным урадам тэхналёгій назіраньня, распрацаваных заходнімі фірмамі. Акрамя таго, на яго думку, варта было б угаварыць Facebook і Google адмяніць санкцыі ў адносінах да ананімных блогераў.

на Захадзе «людзі хочуць верыць у казку пра тое, што інтэрнэт — гэта інструмэнт свабоды»

Па словах Марозава, яго ў першую чаргу прымусіла задумацца вайна паміж Расеяй і Грузіяй у 2008 годзе. «Тады распаўсюджваліся некаторыя ўказаньні для дэцэнтралізаваных кібэратак з боку расейскіх нацыяналістаў і блогераў. Я памятаю, як шукаў інфармацыю па адным артыкуле і на некалькіх блогах знайшоў інструкцыю па ўсталёўцы праграмнага забесьпячэньня для нападу на сайты грузінскага ўраду. Я запампаваў гэтую праграму, і сапраўды, зь яе дапамогай можна было паспрыяць збоям у працы грузінскіх сайтаў. Я, па сутнасьці, стаў салдатам у грузінска-расейскай кібервайне », — распавёў ён.

Па словах Марозава, шэсць-сем гадоў таму аўтакратычныя ўрады проста «тупа блякавалі непрыемныя ім сайты, але з тых часоў неверагодна прасунуліся, асабліва Кітай і Іран. Яны сплянавалі хітрыя прапагандысцкія кампаніі, распрацавалі масу тонкіх тэхналёгій сачэньня і шпіянажу, укараніліся ў чаты, дзе размаўлялі апазыцыянэры». Пры гэтым, паводле яго, яны нават дамагліся перавагі ў параўнаньні зь інтэрнэт-актывістамі.

Ён адзначыў, што заходнія дзяржавы таксама інвэстуюць у тэхналёгіі сачэньня і хакерскія праграмы, аднак на Захадзе існуюць мэханізмы, якія прадухіляюць супрацьзаконнае выкарыстаньне такога праграмнага забесьпячэньня з боку ўладаў. «Аднак як толькі фірмы-распрацоўшчыкі хакерскіх праграм экспартуюць гэтыя тэхналёгіі ў такія краіны, як Сырыя, Беларусь ці Казахстан, гэтыя нормы перастаюць дзейнічаць».

«ФБР нядаўна абвясьціла аб тым, што зьбіраецца ўзмацніць ціск на такія інтэрнэт-фірмы, як Skype і Facebook, каб яны ўбудавалі „чорныя хады“, з дапамогай якіх можна было б назіраць за актыўнасьцю любога карыстальніка», — папярэджвае Марозаў. «Мы ўжо сёньня носім з сабой сотавыя тэлефоны, па якіх можна вызначыць наша месцазнаходжаньне ў любы момант. У камбінацыі з усімі дадзенымі, якія мы добраахвотна разьмяшчаем на Facebook, улады атрымліваюць значна больш інфармацыі, чым яны адважваліся марыць ўсяго некалькі гадоў таму», — кажа ён.

Пры гэтым, паводле яго, на Захадзе «людзі хочуць верыць у казку пра тое, што інтэрнэт — гэта інструмэнт свабоды» і пра тое, што ў любым месцы, дзе адкрываецца доступ у інтэрнэт, ён дапамагае вызваліць людзей ад кайданкоў. «З гэтага можна было б зрабіць выдатны фільм: як адважныя капіталісты ў гаражы стварылі інструмэнт-тэхналёгію, які па ўзмаху чароўнай палачкі вызваліў арабскі сьвет. Ва ўсялякім выпадку, так думаюць многія амэрыканцы», — кажа ён.

«Праблема Амэрыкі палягае ў тым, што большасьць палітыкаў і палітолягаў, аналізуючы Кітай, Іран ці Расію, па-ранейшаму думаюць катэгорыямі „халоднай вайны“. Яны лічаць, што калі там затыкаюць народу рот, то ня могуць дамагчыся эканамічнага росквіту, так што народнае паўстаньне — усяго толькі пытаньне часу і вонкавага ўплыву. Сюрпрыз: гэтыя рэжымы ўжо даўно лібэралізавалі немалыя часткі палітыкі і эканомікі, і некаторыя зь іх карыстаюцца істотнай падтрымкай насельніцтва», — працягвае Марозаў.

Паводле яго, «тое, што аўтарытарныя дзяржавы кіруюцца ідыётамі, якія не разумеюць такія рэчы, як інтэрнэт, і якія настроілі супраць сябе ўвесь народ, — дурны, стары забабон. На самай справе ключавыя пасады часткова занятыя вельмі разумнымі людзьмі. У іх вельмі добрыя кансультанты, часта заходнія. Яны купляюць заходнія тэхналёгіі і часта выдатна ведаюць, як выкарыстоўваць інтэрнэт ва ўласных мэтах».

збор дадзеных буйнымі інтэрнэт-фірмамі, такімі, як Facebook і Amazon, небясьпечны не толькі палягчэньнем магчымасьцяў сачэньня

Акрамя гэтага, адна з праблем грамадзянскай актыўнасьці ў інтэрнэце, па словах Марозава, палягае ў тым, што «практычна нічога не атрымліваецца, калі сабраць у адным пакоі 50 чалавек, якія безупынна балбочуць. Патрэбны мадэратар, чалавек, які разьбіраецца ў сытуацыі».

Марозаў таксама зьвярнуў увагу на тое, што збор дадзеных буйнымі інтэрнэт-фірмамі, такімі, як Facebook і Amazon, небясьпечны не толькі палягчэньнем магчымасьцяў сачэньня. «Калі я ўспрымаю ўсю інфармацыю праз Kindle, Amazon атрымлівае зьвесткі аб тым, што я чытаю, што мне падабаецца, што не падабаецца, якія словы я ведаю, а якія не, які, такім чынам, у мяне ўзровень адукацыі, як рухаюцца мае вочы і гэтак далей», — тлумачыць ён. «Гэта можа прывесьці да таго, што сотні людзей адкрываюць адну і тую ж спасылку і думаюць, што яны чытаюць адзін і той жа артыкул, а на самай справе яны будуць чытаць зусім розныя тэксты. Напрыклад, я клікну на артыкул пра Анжаліну Джолі, і вы таксама. Сыстэма ведае, што я ў асноўным цікаўлюся плёткамі і маю сярэднюю школьную адукацыю, а вы вучыліся ва ўнівэрсытэце і цікавіцеся міжнароднымі навінамі. Таму мой артыкул пра Анжаліну скончыцца на Брэдзе Піце, а ваш — новым фільмам Джолі аб вайне ў Босьніі». Па словах Марозава, гэта паглыбіць раскол паміж інфармаванымі і неінфармаванымі пластамі грамадзтва і абцяжарыць зносіны паміж імі, таму што абодва бакі думаюць, што чытаюць адно і тое ж. Палітычныя кампаніі ў ЗША, па словах Марозава, ужо індывідуалізаваныя.

Выкарыстаны пераклад на расейскую парталу Inopressa.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG