Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізноў даражэе праезд на чыгунцы. Ад 20 да 50%


Рашэньнем Міністэрства эканомікі да 50% падвышаныя тарыфы на перавозкі пасажыраў і багажу чыгуначным транспартам па тэрыторыі краіны.

Прычым, як зазначаюць экспэрты, зроблена гэта ў той час, калі беларускі рубель дэманструе стабільнасьць, а ўзровень інфляцыі мінімальны.

Тым ня меней на 20% вырасьлі тарыфы на пасажырскія перавозкі прыгараднымі дызэль- і электрацягнікамі, а таксама пасажырскімі і хуткімі цягнікамі на лініях унутрырэспубліканскіх зносінаў.

Адразу на 50% павялічаны кошт перавозак пасажыраў у прыгарадных электрацягніках, сфармаваных з вагонаў «падвышаных характарыстык». Такім чынам, урадоўцы вырашылі зрабіць праезд на электрычцы швайцарскай вытворчасьці істотна даражэйшым. Дагэтуль падарожжа ў сучасных эўрапейскіх цягніках і звыклых яшчэ ад савецкага часу электрычках каштавала амаль аднолькава.

Таксама на 20% павялічаныя тарыфы на перавозкі багажу і грузабагажу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG