Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь будзе будаваць у Вэнэсуэле касьмічную базу для запуску штучных спадарожнікаў, заявіў амбасадар Вэнэсуэлы ў Беларусі Амэрыка Дыяс Нуньес.

«Беларусь будзе ўдзельнічаць у будаўніцтве касьмічнай базы ў штаце Арагуа ў Вэнэсуэле. Будаўніцтва гэтай базы заплянаванае не для запуску ядзерных ракетаў, а для запуску навукова-дасьледчых спадарожнікаў», — заявіў дыплямат 4 ліпеня ў Менску.

«Цяпер спадарожнікі вырабляюцца ў Кітаі, але ўжо дасягнута дамоўленасьць, што яны будуць зьбірацца на тэрыторыі Вэнэсуэлы», — сказаў дыплямат.

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс.

Беларусь і космас

Чарговы беларускі касьмічны спадарожнік плянуецца запусьціць у 2012-м.

14 сьнежня 2011 году Першы намесьнік старшыні Нацыянальнай акадэміі навук Пётар Віцязь паведаміў, што пасьля першай няўдачы з запускам «Белкі» «цяпер праходзіць выпрабаваньне кожны вузел, кожная дэталь».

«Пакуль паасобку ўсё працуе добра. Будзем спадзявацца, што таксама добра спрацуе ў комплексе», — заявіў тады Віцязь.

Прадстаўнік НАН не паведаміў, колькі будзе каштаваць другая спроба запусьціць у космас беларускі спадарожнік.

БелКА (абрэвіятура ад «Беларускі касьмічны апарат») — прыстасаваньне для дыстанцыйнага зандаваньня Зямлі, створанае расейскім прадпрыемствам «Энэргія».

Упершыню яе спрабавалі запусьціць 26 ліпеня 2006 году з Байканура, але ракета-носьбіт «Днепр» пацярпела аварыю.

Другі беларускі спадарожнік дыстанцыйнага зандаваньня Зямлі плянавалася запусьціць у сакавіку-красавіку 2011 году.

Першая «БелКА» праляцела ўсяго 73 сэкунды. На ўзьлёце адбылося аварыйнае адключэньне рухавікоў ракеты. Фрагмэнты ракеты са спадарожнікам упалі на поўдні Казахстану.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG