Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Шушкевіч: Няма жадаючых удзельнічаць у фарсе


Станіслаў Шушкевіч

Станіслаў Шушкевіч

Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада ня будзе вылучаць сваіх кандыдатаў на выбарах у Палату прадстаўнікоў, якія пройдуць 23 верасьня.

«Афіцыйна мы яшчэ не праводзілі паседжаньне, на якім зафіксуем сваю пазыцыю. Але ў нас няма людзей, якія б хацелі ўдзельнічаць у гэтым. Усе катэгарычна выступаюць за байкот. Зыходзячы з гэтага, я ня бачу сэнсу і ў вылучэньні нашых партыйцаў у акруговыя выбарчыя камісіі», — заявіў «Свабодзе» Шушкевіч.

АГП і БНФ зьбіраюцца вылучыць сваіх кандыдатаў у дэпутаты, але затым зьняць іх, калі ня будуць выкананыя іх патрабаваньні аб вызваленьні ўсіх палітвязьняў і ўключэньні сваіх вылучэнцаў у склад выбарчых камісіяў. Партыя «Справядлівы сьвет» пакуль прытрымліваецца намеру ісьці да канца выбарчай гонкі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG