Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рух салідарнасьці «Разам» атрымаў рэгістрацыю ў Чэхіі


Вячаслаў Сіўчык, кіраўнік Руху "Разам"
Вячаслаў Сіўчык, кіраўнік Руху "Разам"

Міністэрства ўнутраных спраў Чэхіі зарэгістравала грамадзкае аб’яднаньне «Рух салідарнасьці «Разам».

Пра гэта БелаПАН паведаміў старшыня руху Вячаслаў Сіўчык.

Грамадзкае аб’яднаньне мае статус міжнароднага, і яго дзейнасьць, паводле статуту, можа распаўсюджвацца на тэрыторыі іншых краінаў, паведаміў БелаПАНу кіраўнік руху Вячаслаў Сіўчык.

«Такім чынам, рух, які ўжо шэсьць гадоў дзейнічаў як аргкамітэт па стварэньні арганізацыі, атрымаў статус юрыдычнай асобы», — сказаў Сіўчык.

Сваімі галоўнымі задачамі рух лічыць «барацьбу з этнацыдам у Беларусі, абарону беларускіх прадпрымальнікаў, супрацьдзеяньне палітычным рэпрэсіям». «Таксама рух прыкладае намаганьні па выпрацоўцы стратэгіі дзеяньняў праэўрапейскіх сілаў у Беларусі», — дадаў Сіўчык.

Ён адзначыў, што з моманту рэгістрацыі ў Чэхіі «Руху салідарнасьці «Разам» арганізацыя зможа «весьці афіцыйныя перамовы з уладамі эўрапейскіх дзяржаў, міністэрствамі і адміністрацыямі гарадоў з мэтай атрымаць максымальную падтрымку для Беларусі, для выхаду з тупіку апошняй дыктатуры Эўропы».

«Рэгістрацыя руху — вялікая маральная падтрымка нашых калегаў у Беларусі», — падкрэсьліў Вячаслаў Сіўчык.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG