Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня парлямэнту Ўкраіны падаў у адстаўку


Старшыня Вярхоўнай Рады Ўкраіны Ўладзімір Літвін на сёньняшнім пасяджэньні парлямэнту падаў у адстаўку на знак пратэсту супраць прыняцьця закону аб статусе расейскай мовы.

Літвін лічыць, што законапраект ня быў гатовы да разгляду, ён абураны, што ўчорашняе галасаваньне было праведзена ў яго адсутнасьць.

Аб адстаўцы заявіў і віцэ-сьпікер Мікалай Таменка з апазыцыйнай фракцыі «Блёк Юліі Цімашэнкі-Бацькаўшчына».

У цэнтры Кіевe — каля Ўкраінскага дому — застаюцца сотні пратэстуючых супраць прыняцьця закона аб статусе расейскай мовы.

У аўторак увечары каля Ўкраінскага дому адбыліся сутыкненьні паміж праціўнікамі закону і спэцаддзеламі міліцыі.

Згодна з законам аб моўнай палітыцы, расейская мова атрымае статус рэгіянальнай у 13 з 27 абласьцей Украіны. Мова ідзе ў асноўным аб расейскамоўных усходніх і паўднёвых абласьцях, дзе пераважна жывуць выбаршчыкі кіруючай Партыі рэгіёнаў.
XS
SM
MD
LG