Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску разьвітаюцца зь Сяргеем Вітушкам

абноўлена

Сяржук Вітушка
Сяржук Вітушка

Разьвітаньне пачнецца апоўдні ў грэка-каталіцкай парафіі Сьвятога Язэпа, што на вуліцы Арджанікідзэ, 6.

Колішні лідэр маладзёвага руху, кіраўнік менскай «Талакі», гісторык і пэдагог, аўтар казак для дарослых і дзяцей Сяргей Вітушка памёр у віленскай лякарні 1 ліпеня. Сяржук Вітушка нарадзіўся ў 1965 годзе ў мястэчку Чысць Маладзечанскага р-на. Скончыў прафэсыйна-тэхнічную вучэльню, працаваў рабочым на «Інтэграле», паступіў на гістфак БДУ, які скончыў у 1989 годзе. У 1986 годзе Вітушка прыйшоў у моладзевы клюб «Талака». А з 1987, калі яго абралі старшынём таварыства, «Талака» стала адной з самых уплывовых арганізацыяў беларускай дэмакратычнай супольнасьці. Цяпер «Талака» — сымбаль моладзевага супраціву таго часу. Пад кіраўніцтвам Вітушкі «Талака» займалася гістарычна-асьветніцкай дзейнасьцю. Яе актывісты ўдзельнічалі ў архэалягічных раскопах і рэстаўравалі помнікі, змагаліся за стварэньне беларускіх клясаў і школаў. Рабілі ўсё адпаведна назве — талакой. З 1991 году жыў у Вільні, працаваў у беларускай школе, на радыё і тэлебачаньні. Страціўшы зрок, не спыніў актыўнае дзейнасьці, у прыватнасьці, арганізоўваў «сьляпыя экскурсіі» для беларусаў па старажытнай сталіцы ВКЛ, шмат пісаў казак, п’ес-батлеек і вершаў. У 2011 годзе выйшла яго кніга «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі!»

Рэпартаж з разьвітаньня — пазьней на сайце «Свабоды»



View Грэка-каталіцкі храм ў Цэнтры Святога Язэпа in a larger map

Сяржук Вітушка больш ня з намі

Сяргей Вітушка: «Калі б сказалі, што паміж Вільняй і Менскам вырасьце мяжа, я б сто разоў падумаў» (Бацькі і дзеці незалежнасьці, 5.09.2011)

Анкета Свабоды: Сяржук Вітушка (25.01.2010)

Сяржук Вітушка: "Я бачу каляровыя сны" (Госьць на Свабодзе, 16.11.2009)

Сяржук Вітушка: “Наш розум заводзіць нас у пастку” (Грамадзкі рэдактар, 21.05.2009)

Сяржук Вітушка: Слухаць “Свабоду” – як дыхаць паветрам (Грамадзкі рэдактар, 18.05.2009)

С.Вітушка: Тады многія дзякуючы войску сталі беларусамі (Госьць на Свабодзе, 16.01.2009)

С.Вітушка: Музэй І.Луцкевіча – працоўнае месца на будучыню (Госьць на Свабодзе, 10.10.2008)

Сяржук Вітушка: “Вільня – гэта не эміграцыя” (Госьць на Свабодзе, 20.02.2007)

Сяржук Вітушка: “Я ня веру, я ведаю” (У што я веру, 19.02.2007)


Прыватны дзёньнік: Сяржук Вітушка (19.02.2006)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG