Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутаты галадуюць супраць моўнага закону


Дэпутаты каля "Ўкраінскага дому"

Дэпутаты каля "Ўкраінскага дому"

Дэпутаты фракцыі «Наша Ўкраіна – Народная Самаабарона» у парлямэнце Ўкраіны пачалі галадоўку каля культурнага цэнтру «Ўкраінскі дом» у цэнтры Кіева. Яны патрабуюць скасаваць ўхвалены сёньня ў другім чытаньні законапраект пра статус расейскай мовы.

Паводле дакумэнту, расейская мова атрымае статус рэгіянальнай там, дзе яна зьяўляецца роднай мінімум для 10 працэнтаў насельніцтва. Законапраект яшчэ мае падпісаць прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч.

Паводле апошняй інфармацыі ў галадоўцы ўжо бяруць удзел больш за дзясятак дэпутатаў, да якіх далучыліся і іншыя грамадзяне. Больш за 300 чалавек сабраліся на Эўрапейскай плошчы Кіева каля "Украінскага дому" на мітынг у падтрымку ўкраінскай мовы. Адбыліся сутыкненьні зь міліцыяй.

Міліцыя на плошчы каля "Ўкраінскага дому"

Міліцыя на плошчы каля "Ўкраінскага дому"


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG