Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўрапарлямэнт: беларусы гатовыя да лібэральных рэформаў


Большасьць жыхароў Беларусі гатовы да лібэральных рэформаў, бо страцілі давер да ўлады, але яны не гатовы мабілізавацца. Такая выснова сацыялягічнага дасьледаваньня, вынікі якога публікуе генэральны дырэктарат Эўрапарлямэнта па вонкавай палітыцы.

Сайт Эўрапарямэнту цытуе аўтара дасьледаваньня, экспэрта Фінскага інстытуту міжнародных адносін Анаіс Марын: «Мазгі большасьці людзей прамыты прапагандай, яны баяцца хаосу гэтак жа, як і рэпрэсій, і не гатовы мабілізавацца, паўстаўшы на абарону фундамэнтальных правоў. У той жа час празаходняя меншасьць губляе надзею на здольнасьць ЭЗ знайсьці выхад з тупіка і гарантаваць Беларусі дэмакратычную эўрапейскую будучыню».

Што да ўнутранай палітычнай апазыцыі, то яна «непрывабная для шырокай грамадзкасьці», бо «разьяднаная і ня мае яснай праграмы», — лічыць Марын.

Дасьледаваньне дае шэраг рэкамэндацый для Эўразьвязу. Адна з іх — «праводзіць пасьлядоўную палітыку і ігнараваць Аляксандра Лукашэнку».

Пры гэтым аўтар дасьледаваньня лічыць нерэалістычнымі такія патрабаваньні ЭЗ да афіцыйнага Менску, як поўная юрыдычная рэабілітацыя палітзьняволеных, «якіх Лукашэнка лічыць асабістымі ворагамі», ці правядзеньне свабодных і справядлівых выбараў.

Паводле фінскага экспэрта, «Эўразьвяз не павінен зьвяртаць увагі на будучы электаральны фарс», а значыць — не павінен адпраўляць у Беларусь назіральнікаў на парлямэнцкія выбары з верасьні. Замест гэтага Эўразьвяз павінен «заклікаць Беларусь да правядзеньня круглых сталоў з удзелам прадстаўнікоў дзяржаўнага сэктару і грамадзянскай супольнасьці», рэкамэндуе аўтар дасьледаваньня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG