Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна павінна выплаціць экс-міністру маральную кампэнсацыю


Эўрапейскі суд па правах чалавека прызнаў незаконным арышт экс-міністра ўнутраных справаў Украіны, лідэра партыі «Народнай самаабароны» Юрыя Луцэнкі.

Такім чынам, пазоў апазыцыйнага ўкраінскага палітыка быў задаволены.

У апублікаваным сёньня рашэньні суду ў Страсбуры адзначаецца, што заключыўшы Луцэнку пад варту на час сьледзтва і суду, улады Ўкраіны парушылі некалькі асноватворных артыкулаў Эўрапейскай канвэнцыі па правах чалавека. У сувязі з гэтым суд пастанавіў, што ўкраінская дзяржава павінна выплаціць пазоўніку 15 тысяч эўра — у якасьці кампэнсацыі маральнай шкоды.

У лютым сёлета Юры Луцэнка быў асуджаны да чатырох гадоў пазбаўленьня волі па абвінавачваньні ў крадзяжы дзяржаўных сродкаў і перавышэньні паўнамоцтваў.

Праваабаронца Яўген Захараў адзначыў у інтэрвію Радыё Свабода, што былы міністар усё роўна застанецца за кратамі:

«Рашэньні Эўрапейскага суду па правах чалавека тычыцца таго, што было парушанае права Луцэнкі на свабоду. Але пасьля таго арышту ўжо прайшоў судовы працэс, і Луцэнку быў вынесены прысуд, які ўступіў у законную сілу. Было рашэньне першай інстанцыі, апэляцыйнай. Таму Луцэнку ня могуць вызваліць», — канстатуе Яўген Захараў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG