Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камітэт ААН па правах чалавека заступіўся за Судаленку


Леанід Судаленка

Леанід Судаленка

Камітэт ААН па правах чалавека прызнаў, што беларускія ўлады, караючы за распаўсюд матэрыялаў з газэты «Народная воля», парушаюць права людзей на інфармацыю.

Дзяржава абавязана вярнуць праваабаронцу Леаніду Судаленку суму штрафу ды кампэнсаваць іншыя выдаткі па судовай справе.

Па дарозе ў Хойнікі 6 кастрычніка 2004 году аўтамабіль Леаніда Судаленкі спыніла ДАІ. Кіроўцу адвезьлі ў міліцыю, дзе канфіскавалі ўлёткі і ксэракопіі газэты «Народная воля».

Празь некалькі дзён Судаленку зноў затрымалі ў Хойніках, дзе ён распаўсюджваў друкаваныя матэрыялы. Яго зноў адвезьлі ў міліцыю і сканфіскавалі друкаваныя матэрыялы.

На праваабаронцу склалі адміністрацыйны пратакол за нібыта незаконны распаўсюд друкаваных матэрыялаў. Хойніцкі суд аштрафаваў Судаленку. А ўлёткі загадаў зьнішчыць.

Судаленка абскарджваў гэтае рашэньне ў Гомельскім абласным і Вярхоўным судзе, але безвынікова.

Пасьля гэтага Судаленка паскардзіўся ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Камітэт прызнаў, што беларуская дзяржава ў сытуацыі з Судаленкам парушыла Пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, паведамляе сайт «Народнай волі».
XS
SM
MD
LG