Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

За кантакты зь Бяляцкім іншых вязьняў саджаюць у ШЫЗА


Пра гэта інфармацыйна-асьветніцкай установе «Плятформа» паведаміў адзін з былых вязьняў калёніі у Бабруйску.

Вызвалены з бабруйскай калёніі чалавек сказаў, што яшчэ адміністрацыя карае за размовы зь Бяляцкім і праявы сымпатыяў да яго. Вязьняў могуць перавесьці ў інш атрад ці пазбавіць палёгкаў. Свае дзеяньні адміністрацыя калёніі тлумачыць тым, што што ў атрадзе ёсьць Бяляцкі, які, маўляў ня хоча раскаяцца.

Пра гэта паведаміла «Свабодзе» супрацоўніца «Плятформы» Алена Красоўская.

Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года турмы ў лістападзе летась. Яго прызналі вінаватым у няплаце падаткаў. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на ягоныя рахункі, ішлі на праваабарончую дзейнасьць.

Падставай для крымінальнага перасьледу Бяляцкага стала інфармацыя пра банкаўскія рахункі, якую перадалі афіцыйнаму Менску Літва і Польшча.

Краіны Эўразьвязу, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць Бяляцкага палітвязьнем, а прысуд яму — палітычна матываваным. Яны патрабуюць ад уладаў Беларусі вызваліць праваабаронцу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG