Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка на парадзе: «каляровыя рэвалюцыі» ня будуць мець посьпеху

абноўлена

Аляксандар Лукашэнка выступае на вайсковым парадзе
Аляксандар Лукашэнка выступае на вайсковым парадзе

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка прыехаў на парад са спазьненьнем на 5 хвілінаў. Сёлета ён ў цывільным. Ранейшыя парады прымаў у форме галоўнага камандуючага.

У сваёй прамове Лукашэнка адзначыў, што «мы выпрацавалі сваю мадэль разьвіцьця».

Ён таксама ўзгадаў пра шматвектарную зьнешнюю палітыку.

«Робяцца канкрэтныя крокі ў справе умацаваньня раўнапраўных стасункаў з заходнікім краінамі», — заявіў сярод іншага Лукашэнка.

«Мы ведаем, што зараз, як правіла, зьнешнія пагрозы выяўляюцца праз ўнутраныя крыніцы. Але любыя спробы пасеяць у нашай краіне хаос, ажыцьцявіць палітычныя перавароты, нейкія "каляровыя рэвалюцыі" абсалютна беспэрспэктыўныя», — заявіў Лукашэнка.

«Мы паказалі ўсяму свету, як трэба абараняць нацыянальныя інтарэсы. Беларусы канчаткова зрабілі свой выбар на карысьць сапраўднай незалежнасьці, падтрымаўшы палітычны курс дзяржавы», — дадаў ён.



​На пачатаку наўпроставай трансьляцыі па БТ дыктар абмесьціў, што ў парадзе таксама ўдзельнічаюць вайскоўцы з «братняй Расеі», якая зьяўляецца «асноўным статэгічным саюзьнікам Беларусі».

У парадзе ўдзельнічае 4 000 вайскоўцаў, 200 адзінак тэхнікі, баявыя верталёты Мі-8, Мі-24, знішчальнікі Су-27, МіГ-29, штурмавікі Су-25, вучэбна-баявыя Л-39.

Усе месцы сьвяткаваньня агароджаныя турнікетамі. Удзельнікі павінныя будуць прайсьці праз кантрольна-прапускныя пункты, абсталяваныя металадэтэктарамі, піша БелаПАН.



Дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў стаў афіцыйным сьвятам Днём рэспублікі пасьля рэферэндуму 1996 году.

Да гэтага Дзень незалежнасці адзначаўся 27 ліпеня і быў прымеркаваны да даты падпісання Вярхоўным саветам БССР у 1990 годзе Дэкларацыі аб суверэнітэце.

Дэмакратычная апазыцыя не прызнае афіцыйны сьвята 3 ліпеня, лічачы, што адлік незалежнасці дзяржавы варта весьці з моманту абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі 25 Сакавіка 1918 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG