Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Грузіі – інвэстыцыі, дэцэнтралізацыя і апазыцыя


Высокі, на 40 мэтраў, гмах новага парлямэнту Грузіі, які каштаваў 83 мільёны даляраў, паўстаў у Кутаісі. Гэта не адзіная вялікая інвэстыцыя ў краіне, піша польская Gazeta Wyborcza, будаўнічы бум працягваецца па ўсёй Грузіі, нягледзячы на моцную крытыку дзеяньняў прэзыдэнта Саакашвілі з боку апазыцыі.

Пра тое, што новы будынак парлямэнту паўстане не ў сталіцы, а ў другім паводле велічыні горадзе Грузіі, вырашыла адміністрацыя Саакашвілі. Супрацоўнікі прэзыдэнта пераконваюць, што такое рашэньне павінна ажывіць горад, а да таго рэалізаваць палітыку дэцэнтралізацыі краіны.

Гэта не адзіны будаўнічы інвэстыцыйны праект, які рэалізуецца ў невялікіх гарадах. На працягу некалькіх месяцаў «у воку прэзыдэнта», як піша Gazeta Wyborcza, зьяўляюцца Дамы Справядлівасьці, якія спалучаюць у сабе аддзелы запiсу актаў цывільнага стану, пашпартныя сталы, зямельныя рэестры і натарыяты. Большасьць зь іх, як і будынак Дому Справядлівасьці ў Руставі, маюць футурыстычны дызайн і спраектаваныя найлепшымі архітэктарамі.

Паводле газэты, нягледзячы на велізарную кампанію аднаўленьня краіны, Міхаіл Саакашвілі мае шмат праціўнікаў. Хоць барацьбе з карупцыяй грузінаў даў высокую ацэнку Сусьветны банк, карупцыя не пераадоленая цалкам. Магутны хаос суправаджае вялікія інвэстыцыі, а жыхары Кутаісі паведамляюць, што горад перабудоўваецца безь якой-кольвек ідэі. Пра парушэньні кажуць таксама абаронцы правоў чалавека, якія зьвяртаюць увагу на неправавое перасяленьне людзей з раёнаў, дзе маюць паўстаць новыя будоўлі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG