Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 3 ліпеня: Рампэй у Грузіі, танкі на парадзе, мужык не зьмяніўся...


Насьценны каляндар да 130-годзьдзя Якуба Коласа
Насьценны каляндар да 130-годзьдзя Якуба Коласа

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

УДЗЕНЬ...

... будзе сонечна і цёпла. Тэмпэратура: плюс 21 – 23.

НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:

У вечаровым эфіры Свабоды перадачы «Экспэртыза», «Госьці Свабоды», «Падарожжа» і «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча».

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

Прэзыдэнт Эўразьвязу Герман Ван Рампэй наведвае Армэнію, Грузію і Азэрбайджан з трохдзённым візытам.

3 ліпеня – Дзень незалежнасьці Рэспублікі Беларусь. Гістарычна 3 ліпеня да беларускай незалежнасьці дачыненьня ня мае і сталася дзяржаўным сьвятам толькі пры Аляксандру Лукашэнку, калі дзяржава перастала адзначаць Дзень абвешчаньня сувэрэнітэту 27 ліпеня, а традыцыйны Дзень беларускае незалежнасьці 25 сакавіка трапіў пад забарону. Раней, да прыходу Лукашэнкі, 3 ліпеня было Днём вызваленьня Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама Днём Менску, бо менавіта сталіца была вызваленая ў гэты дзень у 1944 годзе.

* * *

Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажэце больш поўна прадставіць беларускі дзень – дашлеце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

1410 – злучаныя польска-літоўскія войскі пад камандаваньнем Уладзіслава II Ягайлы рушылі да мяжы Тэўтонскага ордэну (будзе Грунвальдзкая бітва).

1655 – маскоўскія войскі ўзялі Менск падчас вайны 1654-1667.

1944 – вызваленьне Менску ад нацысцкіх захопнікаў.

1996 – Барыс Ельцын абраны прэзыдэнтам Расеі на другі тэрмін.

У гэты дзень нарадзіліся:

1876 – Алаіза Пашкевіч (Цётка), беларуская паэтка, грамадскі дзяяч (пам. 5.11.1916).

1879 – Васіль Рагуля, беларускі грамадзкі і палітычны дзяяч, пасол і сэнатар у Другой Рэчы Паспалітай (пам. 16.6.1955).

1896 – Яраслаў Кастыцэвіч, беларускі пэдагог, грамадзкі і царкоўны дзяяч, адзін з заснавальнікаў беларускамоўнай асьветы на Беласточчыне пасьля ІІ сусьветнай вайны (пам. 1.4.1971).

1910 – Аляксей Грыцук, беларускі грамадзкі дзяяч, гісторык, літаратуразнаўца, настаўнік, старшыня Згуртаваньня беларусаў Канады (пам. 30.5.1976)

1918 – Рыгор Бярозкін, беларускі літаратуразнаўца.

У гэты дзень памерлі:

1969 – Браян Джонс, рок-музыкант, гітарыст The Rolling Stones.

1971 – Джым Морысан, амэрыканскі сьпявак, аўтар песень, паэт, пісьменьнік і рэжысэр.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Дзевятнасьце сотняў,
Як Езус радзіўся,
I за гэту пору
Мужык не зьмяніўся.
Пайшлі горы долам,
А далы гарамі,
Перасохлі моры
I сталі палямі.
А на гэтых полях
Камень пакрышыўся.
I за гэту пору
Мужык не зьмяніўся.


Цётка, фрагмэнт верша «Мужык не зьмяніўся» (1903).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG