Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахвяры Дуброўкі патрабуюць расьсьледаваньня


Каля сьцяны з партрэтамі забітых закладнікаў
Каля сьцяны з партрэтамі забітых закладнікаў
На імя кіраўніка Сьледчага камітэту Расеі Аляксандра Бастрыкіна накіраваны ліст з патрабаваньнем правесьці расьсьледаваньне прычын гібелі людзей у ходзе апэрацыі па вызваленьні закладнікаў, захопленых баевікамі ў Тэатральным цэнтры на Дуброўцы ў Маскве ў 2002 годзе.

У звароце адвакат пацярпелых падчас тэракту Ігар Труноў патрабуе таксама распачаць крымінальную справу аб прычыненьні сьмерці або шкоды здароўю па неасьцярожнасьці і пра халатнасьць – у дачыненьні да службовых асоб, якія адказвалі за першую дапамогу.

У кастрычніку 2002 году баявікі ўзялі ў закладнікі і ўтрымлівалі амаль трое сутак больш за 900 гледачоў мюзыклу «Норд-Ост». Падчас штурму Тэатральнага цэнтру супрацоўнікамі праваахоўных органаў усё экстрэмісты былі забітыя. У выніку тэракту загінулі 130 закладнікаў.

У чэрвені сёлета ўступіла ў сілу рашэньне Эўрапейскага суду ў правах чалавека, згодна зь якім, расейскія ўлады павінны выплаціць пацярпелым пры тэракце ў агульнай складанасьці амаль мільён 300 тысяч эўра. Суд у Страсбуры палічыў, што ахвярам трагедыі не была аказаная неабходная мэдычная дапамога пасьля ўжываньня ФСБ невядомага газу, у выніку чаго загінулі ня толькі тэрарысты, але і вялікая колькасьць закладнікаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG