Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіч: «Да мяне падсадзілі вязьня, які назваўся чужым імем»


Мікалай Статкевіч
Мікалай Статкевіч

Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч адбывае 10 сутак карцэра ў асобнай адзіночнай камэры.

Гэтак мяркуе жонка палітыка Марына Адамовіч. Паводле яе зьвестак, 28 чэрвеня, калі яе мужа пакаралі карцэрам, яго туды яшчэ не зьмясьцілі, бо не была вызваленая асобная камэра. Такім чынам з якога дня дакладна Мікалай Статкевіч пачаў адбываць 10 дзён карцэру яго жонка дагэтуль ня ведае. Марына Адамовіч працытавала ліст, які атрымала ад мужа напярэдадні. У лісьце згадвалася пра прапанову атрымаць памілаваньне, якую Статкевіч не прыняў.

«18.06 мне сказалі, што ёсьць магчымасьць атрымаць „памілаваньне“, без прызнаньня віны. Я адмовіўся і 20.06 у камэру пасадзілі чалавека, які назваўся прозьвішчам асуджанага, з якім я нядоўга бачыўся ў калёніі № 17. Але я не пазнаў у ім таго чалавека. Я распавёў яму, што за людзі ў нашай камэры і ён стаў прасіцца ў іншую камэру, але яго не выпусьцілі. Я распытаў яго і ён нарэшце прызнаўся, што 2 месяцы сядзеў у камэры з хворымі на СНІД.»

Паводле меркаваньняў, магчымы канфлікт з гэтым новым вязьням спрычыніўся да таго, што Міколу Статкевіча пакаралі карцэрам. Асноўная прычына пакараньня, як мяркуе Марына Адамовіч, гэта адмова яе мужа пісаць прашэньне аб памілаваньні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG