Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пікетоўцы ля амбасады Беларусі: «Саша, едзь у Гаагу!»


У дзельнікі пікету, які адбыўся 2 ліпеня ля беларускай амбасады ў Кіеве, трымалі ў руках плякаты «VIP-passenger to Haague transfer here», «Беларусі — незалежнасьць, палітвязьням — свабоду», «Сёньня Беларусь — заўтра Украіна?». Пікетоўцы скандавалі: «Саша, едзь у Гаагу!».


Адна з ініцыятарак акцыі Аляксандра кажа, што была зьдзіўленая фактамі парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, а таксама катаваньняў і бесчалавечнага абыходжаньня з апанэнтамі ўлады.

«Таму мы вырашылі дапамагчы адшукаць злачынцу. Нам пашанцавала — учора ён публічна глядзеў фінальны матч Эўра-2012 у Кіеве, а сёньня, па нашых дадзеных, знаходзіцца ў беларускім пасольстве», — адзначыла Аляксандра.

Пра акцыю паведамляе ініцыятыўная група «Беларускі дэсант».

1 ліпеня Аляксандар Лукашэнка прыехаў у Кіеў, каб прысутнічаць на фінале чэмпіянату Эўропы па футболе.
XS
SM
MD
LG