Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На прэзыдэнцкіх выбарах у Мэксыцы перамог апазыцыйны кандыдат


Энрыке Пэнья Ньета
Энрыке Пэнья Ньета

У Мэксыцы на праведзеных у нядзелю прэзыдэнцкіх выбарах, паводле папярэдніх афіцыйных дадзеных, перамогу атрымаў кандыдат ад Інстытуцыйна-рэвалюцыйнай партыі Энрыке Пэнья Ньета. Ён набраў каля 38 адсоткаў галасоў.

Яго партыя страціла ўладу 12 гадоў таму — пасьля амаль сямідзесяцігадовага бесьперапыннага кіраваньня.

Другое месца заняў былы мэр Мэхіка, левы палітык Андрэс Мануэль Лёпэс Абрадор — у яго 31 працэнт галасоў выбарцаў. Прадстаўніца кіруючай цяпер Партыі нацыянальнага дзеяньня Хасэфіна Мота набрала 25 адсоткаў.

Галоўнай тэмай перадвыбарчай кампаніі была барацьба з наркабізнэсам і нармалізацыя становішча зь бясьпекай у краіне.

Цяперашні прэзыдэнт Фэліпэ Кальдэрон, прадстаўнік Партыі нацыянальнага дзеяньня, пазбавіўся падтрымкі выбарцаў у сувязі з разгулам гвалту ў краіне. Проціборства паміж наркакартэлямі апошнімі гадамі прывяло да гібелі больш 50-ці тысяч мэксыканцаў. Амаль палова насельніцтва краіны жыве за рысай беднасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG