Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стартавала эмбарга ЭЗ на іранскую нафту


Кіраўнік іранскага Цэнтрабанку, аднак, заявіў сёньня, што ў яго краіны дастаткова валютных рэзэрваў, каб гэта кампэнсаваць.

З 1 ліпеня набывае моц эмбарга ЭЗ на імпарт іранскай нафты. Паводле ацэнак эканамістаў, гэта можа прывесьці да скарачэньня ўдвая даходаў Ірану ад продажу паліва.

Кіраўнік іранскага Цэнтрабанку, аднак, заявіў сёньня, што ў яго краіны дастаткова валютных рэзэрваў, каб гэта кампэнсаваць.

Цяперашнія санкцыі Эўразьвязу – самыя жорсткія за ўсю гісторыю канфлікту вакол іранскай ядзернай праграмы. Яны ўключаюць у сябе ня толькі забарону на куплю іранскай сырой нафты і нафтапрадуктаў, але і забарону на страхаваньне марскіх танкераў, якія іх перавозяць.

Паводле Міжнароднага энэргетычнага агенцтва, з-за згаданых захадаў аб'ём нафтавага экспарту Ірану ў гэтым годзе ўжо скараціўся на 40 адсоткаў.
XS
SM
MD
LG