Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка вылецеў у Кіеў, але на стадыёне пакуль не заўважаны


Фінал «Эўра-2012» у Кіеве. Першы гол у італьянскую браму

Фінал «Эўра-2012» у Кіеве. Першы гол у італьянскую браму

У Кіеве завяршыўся першы тайм фінальнай гульні чэмпіянату Эўропы па футболе паміж камандамі Гішпаніі і Італіі. Гішпанцы пакуль перамагаюць зь лікам 2:0.

Мяркуецца, што на гульні прысутнічае і Аляксандар Лукашэнка. Агенцтва Інтэрфакс паведаміла некалькі гадзін таму, што кіраўнік Беларусі вылецеў у Кіеў Пацьвяржэньня яго прысутнасьці на стадыёне, аднак, няма.

Сёньня і ўчора ў Кіеве прайшлі акцыі пратэсту упраць візыту Лукашэнкі.

Раней у суботу прэм'ер-міністар Польшчы Дональд Туск заявіў, што эўрапейскім урадоўцам можа быць цяжка знайсьці фармат адносінаў з Лукашэнкам на трыбуне і, што кіраўніку Беларусі «павінна быць сорамна» зьяўляцца на стадыёне ў Кіеве.
XS
SM
MD
LG