Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прыляціць у Кіеў за гадзіну да матчу

абноўлена

Ён прыбудзе ў Кіеў з працоўным візытам, у рамках якога плянуе наведаць фінальную гульню чэмпіянату Эўропы па футболе паміж камандамі Гішпаніі і Італіі.

Пра гэта са спасылкай на пасла Беларусі ва Ўкраіне Валянціна Вялічку паведаміла агенцтва УНІАН.

«Мы рыхтуемся да візыту», -- сказаў Вялічка.

Паводле яго, прылёт Лукашэнкі ў Кіеў чакаецца за гадзіну да матчу.

Украінскі "Пяты канал" паведаміў, што падчас візыту Лукашэнкі ў Кіеў прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч правядзе зь ім двухбаковыя перамовы.

На знак пратэсту супраць візыту Лукашэнкі ў Кіеў сёньня раніцай украінскі рух Femen зладзіў адмысловую акцыю. Акцыя пратэсту адбылася ў Кіеве таксама напярэдадні.

Напярэдадні прэм'ер-міністар Польшчы Дональд Туск заявіў, што эўрапейскім урадоўцам можа быць цяжка знайсьці фармат адносінаў з Лукашэнкам на трыбуне і што кіраўніку Беларусі «павінна быць сорамна» зьяўляцца на стадыёне ў Кіеве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG