Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хочаш брытанскі пашпарт? Раскажы пра Байрана


Джордж Гордан Байран
Джордж Гордан Байран

Міністар унутраных справаў Брытаніі Тэрэза Мэй плянуе ўнесьці зьмены ў іспыт на атрыманьне грамадзянства, цытуе партал DELFI брытанскую газэту Sunday Times.

Імігрантам, якія рыхтуюцца да гэтага тэсту, прыйдзецца вывучыць на памяць першыя радкі нацыянальнага гімну «Божа, беражы Каралеву» і запомніць, што «гістарычна Вялікабрытанія – хрысьціянская краіна».

Ім таксама трэба будзе ведаць пра Байрана, Шэксьпіра, герояў брытанскай ваеннай гісторыі, вынаходнікаў і падарожнікаў.

Пры гэтым разьдзелы, якія тычацца атрыманьня дапамогі і абароны правоў чалавека, будуць скарочаныя.

Плянуецца, што новы парадак уступіць у сілу гэтай восеньню.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG