Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З 1 ліпеня ва ўсіх краінах Эўрапейскага Зьвязу зьніжаныя тарыфы на роўмінг. Уступае ў сілу новы рэглямэнт ЭЗ, які ўстанаўлівае межы для мабільных апэратараў аб'яднанай Эўропы, паведамляе партал DELFI.

Пад роўмінгам маецца на ўвазе працэдура паслуг сотавай сувязі (галасавыя званкі, перадача зьвестак) па-за зонай абслугоўваньня «хатняй» сеткі (у краіне, на абслугоўваньне ў якой заключаная дамова).

Калі раней 1 хвіліна ўваходнай тэлефоннай размовы за мяжой не магла каштаваць даражэй за 11 эўрацэнтаў, то з 1 ліпеня яна патаньнела да 8 эўрацэнтаў, а да 2014 году павінна зьменшыцца да 5 еўрацэнтаў.

Адпраўка SMS-паведамленьняў таксама стала больш выгаднай. Раней максымальны тарыф SMS складаў 11 эўрацэнтаў за паведамленьне. Зь сёньняшняга дня адно SMS каштуе 9 эўрацэнтаў, а з 1 ліпеня 2014 году -- 6 эўрацэнтаў.
XS
SM
MD
LG