Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абмежаваць паўнамоцтвы правіцеля хочуць і ў Ліхтэнштэйне


Ліхтэнштэйнскі краявід

Ліхтэнштэйнскі краявід

Там сёньня праходзіць рэфэрэндум аб паўнамоцтвах князя, якія ў цяперашнім выглядзе дазваляюць манарху распускаць урад і накладаць вета на асноўныя рашэньні кабінэту, перадае Бі-Бі-Сі.

Спадкаемны князь Алаіз можа накласьці вета і на вынікі самога рэфэрэндуму.

Ідэя правесьці такі рэфэрэндум узьнікла летась пасьля таго, як у княстве прайшоў рэфэрэндум аб зьмякчэньні забароны на аборты.

Каталік Алаіз паабяцаў тады накласьці вета на вынікі галасаваньня.

Назіральнікі адзначаюць, што цяперашні рэфэрэндум можа прывесьці да таго, што князь, уладальнік найбуйнейшага ў краіне банка, пакіне Ліхтэнштэйн, забраўшы з сабой свой бізнэс.

Княства Ліхтэнштэйн – карлікавая (160 км ²) дзяржава ў Цэнтральнай Эўропе, мяжуе з Аўстрыяй на ўсходзе і Швэйцарыяй на захадзе. Форма праўленьня – канстытуцыйная манархія. Удзельнік Шэнгенскага пагадненьня.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG