Лінкі ўнівэрсальнага доступу

30 чэрвеня каля дзесяці чалавек ў футболках «Свабоду Алесю Бяляцкаму!» прайшліся па цэнтры Кіеву з плякатамі «Тут футбол, а не хакей!», «Не глядзі футбол з дыктатарам», «VIP-passanger to Hague. Transfer here».

«Гэтым мы выказваем сваё захапленне з нагоды планаванага наведвання Лукашэнка фінальнага матчу Еўра-2012. Нас ахоплівае радасць, калі мы ўзгадваем пра сітан дэмакратыі і ўзровень выканання правоў чалавека ў Беларусі. Мы хочам падзяліцца гэтай радасцю з усімі вакол!», — адназ у удзельніцаў акцыі.

Пра акцыю з Кіеве паведамляе прэсавы цэнтар ініцыятыўнай групы «Беларускі дэсант».




Аляксандр Лукашэнка плянуе наведаць фінал чэмпіянату Эўропы па футболе, які адбудзецца 1 ліпеня ў Кіеве.

Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі асуджаны на 4,5 года турмы ў лістападзе летась. Яго прызналі вінаватым у няплаце падаткаў. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на ягоныя рахункі, ішлі на праваабарончую дзейнасьць.

Падставай для крымінальнага перасьледу Бяляцкага стала інфармацыя пра банкаўскія рахункі, якую перадалі афіцыйнаму Менску Літва і Польшча.

Краіны Эўразьвязу, ЗША і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі лічаць Бяляцкага палітвязьнем, а прысуд яму — палітычна матываваным. Яны патрабуюць ад уладаў Беларусі вызваліць праваабаронцу.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG