Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эгіпет: Мурсі прынёс прэзыдэнцкую прысягу


Мухамэд Мурсі
Мухамэд Мурсі

Мурсі паабяцаў стварыць "сьвецкую нацыянальную дзяржаву на аснове канстытуцыі".

У Каіры Мухамэд Мурсі прынёс сёньня прысягу і афіцыйна заняў пасаду прэзыдэнта Эгіпту. Цырымонія адбылася ў Вярхоўным судзе, а не ў парлямэнце, паколькі парлямэнт быў раней распушчаны Найвышэйшай вайсковай радай. Таксама сёньня Мурсі, як чакаецца, выступіць з прамовай у Каірскім унівэрсытэце.

Мухамед Мурсі, вылучаны ісламісцкім рухам "Браты-мусульмане", стаў пятым прэзыдэнтам Эгіпту пасьля абвяшчэньня рэспублікі ў 1953 годзе.

Напярэдадні Мурсі прынёс сымбалічную клятву перад прыхільнікамі, якія сабраліся на плошчы Тагрыр. Ён абяцаў прытрымлівацца канстытуцыі краіны і заявіў, што не дазволіць вайскоўцам абмежаваць свае паўнамоцтвы. Зьвяртаючыся да "мусульман і хрысьціян Эгіпту", Мурсі паабяцаў стварыць "сьвецкую нацыянальную дзяржаву на аснове канстытуцыі". Ён не згадаў аб увядзеньні ісламскіх законаў, што зьяўляецца даўняй мэтай руху "Браты-мусульмане".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG