Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Севярынец: «Стамляюся гэтак, што ледзь даходжу да ложка»


Павал Севярынец

Павал Севярынец

Хімік Павал Севярынец паведаміў, што ў яго зараз вельмі напружаныя працоўныя дні. Павал працуе на складзе, выдае запчасткі для гаспадарак Пружанскага і суседніх зь ім раёнаў.

«Даводзіцца ў дзень абслугоўваць па 15-20 гаспадарак: разгружаць, адгружаць, афармляць. Увечары прыходжу у камэндатуру і адразу кладуся адпачываць на гадзіну-дзьве», — кажа Павал Севярынец.

Палітык атрымаў ліст ад палітвязьня Эдуарда Лобава з Івацэвіцкай калёніі.

«Мы перапісваемся адносна кнігаў, якія ён чытае. І выказвае свае меркаваньні адносна палітычнай сытуацыі. Тое, што паводле амністыі ніхто не выйдзе, ён таксама ведае і разумее. А сам пра сябе гаворыць, што гатовы адбыць за кратамі ад званка да званка, не спадзяецца ні на якія амністыі ці вызваленьні. Трымаецца. Малайчына.»

Эдуард Лобаў, як і Зьміцер Дашкевіч, асуджаны пасьля інцыдэнту ў Менску за дзень да прэзыдэнціх выбараў. Маладафронтаўцы, паводле вэрсіі міліцыі, зьбілі выпадковых мінакоў. Актывісты кажуць пра мэтанакіраваную правакацыю спэцслужбаў.

«Ад Зьмітра Дашкевіча апошнім часам лістоў не было», — паведаміла пра вязьня Глыбоцкай калёніі Наста Палажанка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG