Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Алена Каваленка зьвярнулася па дапамогу ў Чырвоны крыж


Сяргей Каваленка

Сяргей Каваленка

Алена Каваленка зьвярнулася ў беларускі Чырвоны крыж за дапамогай, каб перадаць мужа ў турму неабходныя лекі.

Жонцы Сяргея Каваленкі Алене ў Магілёўскай 19-ай калёніі пацьвердзілі, што 28 чэрвеня яе мужа выпусьцілі з «ШЫЗА» — штрафнога ізалятару, дзе вязень адбыў 10 сутак. Перадачу ў Алены прынялі, а вось лекі яму перадаць не ўдалося. Алена Каваленка кажа, што асабіста размаўляла з начальнікам мэдычнай часткі калёніі Бярсеньневым, але дазволу не атрымала.

«Сяргею адмоўлена ў прыняцьці шмат якіх лекаў і вітамінаў, вельмі неабходных пасьля працяглых галадовак», — кажа Алена Каваленка.

Па дапамогу жанчына зьвярнулася ў беларускі Чырвоны крыж.

«Учора была ў Менску і перадала заяву ў Чырвоны крыж, каб паспрыялі перадаць яму лекі. Заяву прыняў супрацоўнік. Абяцалі накіраваць ў калёнію».

Пасьля інцыдэнту з вывешваньнем на навагодняй елцы ў Віцебску бел-чырвона-белага сьцяга актывіста КХП БНФ Сяргея Каваленку асудзілі на 2 гады і месяц зьняволеньня.
XS
SM
MD
LG