Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарнагорыя далучыцца да аб'яднанай Эўропы


Лідэры Эўразьвязу 29 чэрвеня афіцыйна запрасілі Чарнагорыю да перамоваў аб уступленьні ў ЭЗ.

Падставай для рашэньня Эўрапейскай рады паслужыла прынятая ў аўторак рэзалюцыя міністраў замежных спраў ЭЗ аб тым, што Чарнагорыя правяла ўсе неабходныя рэформы і гатовая да перамоваў аб далучэньні.

Старшыня Эўрапейскай Рады Хэрман ван Рампэй заявіў, што першая сустрэча адбудзецца ўжо сёньня. Тым ня менш, разгляд тэхнічных момантаў інтэграцыі пачнецца толькі пасьля абнародаваньня спэцыяльнага даклада Эўраполу аб арганізаванай злачыннасьці ў Чарнагорыі.

Чарнагорыя спадзяецца, што далучэньне да ЭЗ дазволіць ёй пераадолець сур'ёзныя эканамічныя праблемы. Працэс інтэграцыі з Эўразьвязам можа заняць некалькі гадоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG