Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 2 ліпеня: Герман Гесэ, Мішэль Настрадамус, Андрэй Грамыка і жыцьцёвае крэда Льва Сапегі


Насьценны каляндар да 130-годзьдзя Якуба Коласа
Насьценны каляндар да 130-годзьдзя Якуба Коласа

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е

У Беларусі – сонечна, тэмпэратура да 27 градусаў.

У ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

У Страсбуры – пленарнае паседжаньне Эўрапарлямэнту.

У Ліндаў (Нямеччына) – сустрэча ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі.

Не прапусьціце: у вечаровым эфіры Свабоды – «Праскі акцэнт». Юры Дракахруст, аглядальнік нашага радыё Валер Карбалевіч, намесьнік дырэктара польскага Цэнтру міжнародных адносінаў Войцех Бародзіч-Смалінскі і экспэрт нямецкага цэнтру Бэртэльсмана Карнэліус Охман абмяркоўваюць наступныя пытаньні: Чаму ўлады Беларусі не скарысталіся амністыяй для вызваленьня хаця б некаторых палітвязьняў, а колькасьць палітзьняволеных наадварот павялічваецца? Якімі будуць хада і вынік парлямэнцкіх выбарах і якой будзе рэакцыя Эўразьвязу? Як зьменіцца палітыка Зьвязу адносна Беларусі ў сувязі зь вяртаньнем у Крэмль Пуціна?

* * *

Паважаныя чытачы! Дапамажэце больш поўна прадставіць беларускі дзень – дашлеце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ:

1717 – пачала дзейнічаць шкляная мануфактура ў мястэчку Налібакі, што належала беларускім князям Радзівілам. Тут варылі крышталь і шкло самых розных колераў, шліфавалі, эмалявалі, залацілі звычайны і дэкаратыўны посуд.

1776 – у Філядэльфіі Другі кантынэнтальны кангрэс прыняў рашэньне аб аддзяленьні паўночнаамэрыканскіх калёній ад Вялікабрытаніі.

1927 – у Вільні ўрачысты акт каранацыі іконы Маці Божай Вастрабрамскай.

У гэты дзень нарадзіліся:

1877 – Герман Гесэ, швэйцарска-нямецкі пісьменьнік і мастак, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры.

1922 – Генрых Вагнэр, беларускі кампазытар, народны артыст Беларусі, найбольш вядомы музычнымі творамі дзіцячай і савецкай патрыятычнай тэматыкі.

1923 – Віслава Шымборска, польская паэтка, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры.

У гэты дзень памерлі:

1566 – Мішэль Настрадамус, вядомы лекар і гісторык.

1961 – Эрнэст Хэмінгуэй, амэрыканскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

1988 – Часлаў Ханяўка, дзяяч беларускай дыяспары ў ЗША.

1989 – Андрэй Грамыка, cавецкі дзяржаўны дзяяч і дыплямат, які нарадзіўся на Гомельшчыне, быў амбасадарам пры Сталіне, міністрам замежных спраў пры Брэжневе і старшынём прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР пры Гарбачове.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Для прыстойнага чалавека няма большай асалоды, як жыць у сваёй айчыне ў поўнай бясьпецы, ні з кім ня біцца і не сварыцца і каб ніхто яго не зьняславіў ці пакалечыў або паквапіўся на яго дабро.
Леў Сапега

ГОД ТАМУ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ:

Шушкевіча затрымалі на беларуска-літоўскай мяжы

Магілёў. Удзельнікаў маўклівых акцый запалохваюць арыштамі

У Будславе — фэст у гонар Маці Божай Будслаўскай
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG