Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бязьлітасны судзьдзя напісаў Біблію


Віктар Камянкоў

Віктар Камянкоў

Старшыня Вышэйшага Гаспадарчага суду Беларусі Віктар Камянкоў прэзэнтаваў 29 чэрвеня ў Менску кнігу «Біблія пра сям'ю і для сям'і», складальнікам якой ён стаў асабіста, паведамляе газэта «Обзор».

Паводле яго, узяцца за складаньне гэтай кнігі яго натхніла тое, што ў Бібліі можна знайсьці адказы на любыя пытаньні, немалое месца там надаецца менавіта сямейным каштоўнасьцям, а значэньне сям'і для дзяржавы вельмі вялікае. Пры гэтым задумаўся ён пра складаньне гэтай кнігі пасьля таго, як выйшла іншая яго кніга на рэлігійную тэму – Біблія ў правасудзьдзі.

Кніга ўяўляе сабой анталёгію біблейскіх цытат і вытрымак са Сьвятога Пісаньня. Пры гэтым, паводле яго слоў, ён сябе не выпадкова назваў толькі складальнікам, але не аўтарам, бо кніга цалкам заснаваная на Бібліі.

«Біблія пра сям'ю і для сям'і» сыстэматызуе багаслоўскія тэксты і дае адказы на пытаньні, якія ўзьнікаюць у сямейным жыцьці», – сказаў Віктар Камянкоў.

* * *

У 2009 годзе ў інтэрвію Радыё Свабода з нагоды таго, што менскія гарадзкія ўлады адбіраюць будынак у царквы «Новае жыцьцё» Віктар Камянкоў заявіў, што праблемы вернікаў «за межамі судовай вытворчасьці».

Яшчэ раней, у 2006 годзе, калі Вышэйшы гаспадарчы суд адмовіў незалежным газэтам у распаўсюдзе празь дзяржаўную сетку-манапаліста, Камянкоў заявіў карэспандэнту нашага радыё: «Такая якасьць, як літасьць, калі яна будзе ў судзьдзі гаспадарчага суду, прывядзе да хаосу ня толькі ў сыстэме правасудзьдзя, але і ў дзяржаве наагул».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG